«Беларуснафта» з 2014 года зараджае электратранспарт бясплатна, у II квартале гэтага года плануе зрабіць зарадку платнай, паведамляе БелТА.
Кошт будзе складаць у межах 30 капеек за 1 кВт·г. Пры такім тарыфе кошт 100 кіламетраў дарогі пры расходзе 18 кВт·г складзе каля 5,4 рубля. Гэта амаль у 2,3 разу танней, чым кошт прабегу аналагічнай адлегласці на аўтамабілі з рухавіком унутранага згарання.