На Сярэдні Захад ЗША прыйшлі анамальныя маразы і снежныя буры, загінулі сама меней шэсць чалавек, паведамляе BBC.
У выніку абмарожанняў у рэгіёне загінулі сама меней шэсць чалавек, улады абвясцілі пра закрыццё школ, авіякампаніі адмянілі 1360 авіярэйсаў, адмянілі і дастаўку пошты.
Гібель людзей зафіксавана ў Ілінойсе, Аёве, Індзіане, Вісконсіне і Мінесоце. У гэтых штатах ужо абвясцілі надзвычайнае становішча.
Тэмпература з улікам моцнага ветру ўпала да -30°C у Чыкага (адчуваецца як -45°C) і да -54°C у Паўночнай Дакоце.