З 1 лютага платная паркоўка на вуліцы Мяснікова стане адкрытай, гэта значыць не будзе абсталявана шлагбаумам, паведамляе «Минск-новости».

Гаворка ідзе аб паркоўцы, што знаходзіцца на цотным баку вуліцы каля дома № 40. Разлічана яна прыкладна на 100 машына-месцаў. Раней яна была абсталявана шлагбаумам, плату за стаянку спаганялі кантралёры. З 1 лютага аплачваць паркоўку трэба будзе як на іншых аўтамабільных паркоўках адкрытага тыпу.

У будучыні плануецца перавесці гэтую паркоўку на аўтаматычны рэжым працы, гэта значыць зрабіць яе закрытага тыпу. Плата за карыстанне будзе збірацца па такім жа прынцыпе, як на закрытых аб'ектах у Верхнім горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0