31.01.2019 / 10:12

Названыя самыя «аварыйныя» краіны Еўрасаюза 8

Данія, фота з Вікіпедыі

Еўрапейская камісія апублікавала справаздачу аб ДТЗ у краінах ЕС, згодна з якой часцей за ўсё ў аварыі трапляюць аўстрыйскія кіроўцы, а радзей за ўсіх — аўтамабілісты з Даніі. Справаздача была апублікавана на сайце ЕК.

Так, паводле справаздачы, у Аўстрыі на 10 тысяч жыхароў прыходзіцца 44 аварыі, а ў Даніі — усяго пяць. Таксама высокая імавернасць патрапіць у аварыю на дарогах у Германіі (37 аварый на 10 тысяч жыхароў) і Бельгіі (35).

Звесткі аб ДТЗ у Славеніі, Партугаліі, Мальце і Італіі крыху лепшыя за аўстрыйскія — там у аварыю трапляюць каля 30 аўтамабілістаў з 10 тысяч. Пры гэтым самыя бяспечныя дарогі на Кіпры (7,5 ДТЗ на 10 тысяч жыхароў) і ў Фінляндыі (8,5).

0
Andrei / Адказаць
31.01.2019 / 10:53
Интересно. А ссылка на первоисточник?
0
Жвір / Адказаць
31.01.2019 / 11:33
Nia važna dzie -  važna chto !
0
Алесь Нязгода / Адказаць
31.01.2019 / 12:02
Магу сказаць, што ў Вялікабрытаніі дакладнай статыстыкі па здарэннях ніхто не ведае. Справа ў недасканалай сістэме страхавання, калі пры дробным здарэнні (трэба замяніць бапер ці перафарбаваць дзверы) танней атрымліваецца заплаціць з уласнай кішэні чым звяртацца да страхавой фірмы і паведамляць аб здарэнні. Гэтак у Вялікабрытаніі. Магчыма ў іншых краінах ёсць свае нюансы якія ўплываюць на статыстыку.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру