«Золатавалютных рэзерваў у Беларусі дастаткова для падтрымкі краіны, але не для працы ў пікавай сітуацыі»,
— заявіў міністр эканомікі Мікалай Зайчанка, выступаючы 19 снежня на сумесным пасяджэнні палаты прадстаўнікоў і савета рэспублікі нацыянальнага сходу.

Ён зазначыў, што ў заходніх краінах, ЗША «ёсць вялікія рэзервы для сілкавання банкаўскай сферы і эканомікі», а таму яны могуць сабе дазволіць зніжаць стаўку рэфінансавання. «Мы яе зніжаць не можам, бо не валодаем падобнымі рэсурсамі», — падкрэсліў міністр.

Паводле слоў М.Зайчанкі, урад Беларусі «не толькі падтрымлівае ліквіднасць банкаўскага сектару, але і стымулюе рэальны сектар». «З аднаго боку, мы павінны стрымліваць попыт, але ў той жа час стымуляваць вытворчасць з мясцовай сыравіны», — сказаў ён.

М.Зайчанка паведаміў, што

рыхтуецца праект дакумента аб увядзенні падатковага крэдыту, у адпаведнасці з якім прадпрыемствы
не будуць плаціць на працягу паўгода падатак на прыбытак і падатак на дададзены кошт з наступнай іх кампенсацыяй. Апрача таго, рыхтуецца пералік прадпрыемстваў, якім будзе на 50% ільгатавацца працэнтная стаўка па банкаўскіх плацяжах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?