19.12.2008 / 15:13

Славацкія ксяндзы не хочуць служыць у Беларусі 43

Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч 19 снежня правёў калядную сустрэчу з журналістамі. На сустрэчы між іншага Кандрусевіч выказаўся наконт выдалення з Беларусі каталіцкіх святароў‑палякаў.

Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч 19 снежня правёў калядную сустрэчу з журналістамі. На сустрэчы між іншага Кандрусевіч выказаўся наконт выдалення з Беларусі каталіцкіх святароў‑палякаў.

«Гэта цяжка справа. Лічу, што гэта найперш пакаранне для вернікаў, якія пазбаўляюцца свайго святара. Нам кажуць, трэба каб святары былі мясцовымі, але іх яшчэ не хапае. Дваццаць гадоў таму мы мелі толькі 20 беларускіх ксяндзоў, а сёння іх ужо 290. Я звяртаўся да Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Славакіі, каб яны даслалі нам ксяндзоў, але ніхто не захацеў ехаць у Беларусь. Што зробіш, калі 30% усіх святарскіх пакліканняў у Еўропе ў Польшчы», — сказаў Т.Кандрусевіч.

Сёння ў нашай краіне працуе 440 святароў. На думку мітрапаліта, каб весці паўнавартасную душпастарскую дзейнасць неабходна як мінімум 700.

Зміцер Панкавец

0
Норбэрт / Адказаць
19.12.2008 / 18:21
я сам са зьмешанай этнічна сям'і і выбар зрабіў на карысьць карты паляка, але ж лічу, што дыскрымінацыя беларускай мовы ў Гарадзенскай дыяцэзіі зусім не спрыяе "паўнавартаснай душпастарскай дзейнасцьці". Можа і пакліканьняў сьвятарскіх у Беларусі было б больш, каб тая ж сэмінарыя ў Горадні ня была wyłoncznie польскамоўнай,
0
Marek / Адказаць
19.12.2008 / 21:40
No jasne - lepiej w ogóle pozbawić katolików religii, byle tylko nie było po polsku, tak? Ech mali, zakompleksieni ludzie... A słowo "wyłącznie", Panie Norbert, pisze się przez "ą", a nie: "wyłoncznie". Coś słabo Pana konsul egzaminował na tę Kartę Polaka, he, he.
0
Аляксандр / Адказаць
19.12.2008 / 22:24
Цалкам пагаджаюся. Каб ксяндзы тут займаліся справамі каталіцкага касцёла і дзейнічалі згодна запаветам Хрыста, а не займаліся палітыкай паланізацыі, асабліва ў Гарадзенскай дыяцэзіі, то пакліканняў было б значна болей. І людзей у касцёл хадзіла б болей. Гэта факт.
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру