31.01.2019 / 14:28

Мінпрацы растлумачыла, як часта трэба пацвярджаць занятасць за мяжой 3

Андрэй Лабовіч (у цэнтры)

Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва вызначае перыяд, на які беларус, які жыве за мяжой, не ўключаецца ў базу не занятых у эканоміцы на аснове пацвярджальных дакументаў.

Падрабязна гэты парадак растлумачыў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы.

«Перыяд, на які грамадзяне прызнаюцца занятымі ў эканоміцы і не ўключаюцца ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія аплачваюць паслугі з пакрыццём затрат, вызначаецца камісіяй на падставе прадастаўленых дакументаў, што пацвярджаюць занятасць. Калі ў паперах пазначаны тэрмін іх дзеяння (перыяд), то рэкамендуецца грамадзяніна не ўключаць у спіс да заканчэння пазначанага ў такіх дакументах тэрміну іх дзеяння (на ўвесь перыяд дзеяння дакументаў)», - сказаў Андрэй Лабовіч.

Калі ў дакументах не прадугледжана вызначэнне тэрміну іх дзеяння (перыяду), то максімальны перыяд, на які грамадзяне не будуць уключацца ў спіс, рэкамендуецца вызначаць адзін год. Калі ж гэтыя дакументы не дазваляюць пацвердзіць занятасць больш як на адзін квартал, то такія дакументы неабходна прадстаўляць у камісію штоквартальна.

Акрамя таго, Андрэй Лабовіч нагадаў, што ў палажэнні аб парадку аднясення працаздольных грамадзян да не занятых у эканоміцы, фарміравання і вядзення базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, замацавана патрабаванне, што пацвярджальныя дакументы павінны быць перакладзены на рускую ці беларускую мову. Пераклад павінен быць афіцыйна засведчаны арганізацыяй, надзеленай такім правам у адпаведнасці з заканадаўствам краіны, на тэрыторыі якой ажыццяўляецца пераклад.

0
Свободный / Адказаць
31.01.2019 / 23:05
Эххх если бы я жил за рубежом я бы им прислал "ахаха и папиццот"
0
меркаванне / Адказаць
01.02.2019 / 00:03
А копію квітка ў адзін канец яны не разглядаюць?
0
гердзень / Адказаць
02.02.2019 / 00:36
ідуць яны лесам
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру