31.01.2019 / 15:00

Сацыёлагі: Зяленскі вырваўся ў лідары прэзідэнцкага рэйтынгу ва Украіне 45

Шоўмен Уладзімір Зяленскі выйшаў на першае месца ў рэйтынгу кандыдатаў у прэзідэнты Украіны. Дзейны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка таксама падняў свой рэйтынг — ён на другім месцы, былая прэм'ерка Юлія Цімашэнка апусцілася на трэцюю пазіцыю.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага трыма сацыялагічнымі кампаніямі (Цэнтр сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў «Соцыс», Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі і Цэнтр Разумкова).

Паводле дадзеных, апублікаваных у чацвер, за пратэставага кандыдата Зяленскага гатовыя прагаласаваць 23% выбарцаў. Парашэнку падтрымліваюць 16,4%, Цімашэнка — 15,7% рэспандэнтаў.

Прарасійскі кандыдат, выхадзец з Данбаса Юрый Бойка збірае 9,3% галасоў, лідар партыі «Грамадзянская пазіцыя» Анатоль Грыцэнка — 8,1%, лідар Радыкальнай партыі Алег Ляшко — 6,7%. Кандыдата ад алігархічнай партыі «Укроп» Аляксандра Шаўчэнку гатовыя падтрымаць 3,5%, мэр Львова Андрэй Садовы збірае 3,4%, лідар партыі «Нашы», харкавец Яўген Мураеў — 2,7%. Кандыдат ад нацыяналістычнага аб'яднання «Свабода» Руслан Кашулінскі набірае 1,3%.

Уладзімір Зяленскі цесна звязаны з украінскім алігархам Ігарам Каламойскім, уласнікам тэлеканала, на якім транслюецца праграма «95-ы квартал».

32
Qwertyuiop / Адказаць
31.01.2019 / 15:14
Порошенко был бы лучшие вариантом, но лишь бы не Тимошенко
66
vovik21.12 / Адказаць
31.01.2019 / 15:27
А мне он нравится, как человек. Удачи ему!!!
79
вася чэсных / Адказаць
31.01.2019 / 15:27
Украинцы настолько разочарованы политиками, что готовы доверить управление страной - шоумену! И это верно, если уж действие на высоких трибунах все больше напоминает цирковое шоу, то лучше доверить "шоу" профессионалу.
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру