Еўрапейскі суд па правах чалавека задаволіў пазоў Грузіі аб кампенсацыі за дэпартацыю грузінаў з Расіі ў 2006 годзе. Агульную суму выплат суд вызначыў у 10 мільёнаў еўра.

Суд пастанавіў, што дэпартацыя закранула не менш 1500 грамадзян Грузіі. 10 мільёнаў еўра па вырашэнні ЕСПЧ павінны быць размеркаваны паміж пацярпелымі. Кожны, хто быў дэпартаваны, атрымае па 2 тысячы еўра. Тыя, хто быў незаконна пазбаўлены волі і яго ўмовы ўтрымання пад вартай былі парушаныя, атрымаюць ад 10 тысяч да 15 тысяч еўра.

Пазоў у ЕСПЧ аб масавай дэпартацыі грамадзян Грузіі быў пададзены ў 2015 годзе. Сума патрабаванняў складала больш за 70 мільёнаў еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0