У студзені ў Венесуэлу здзейсніў два рэйсы расійскі грузавы самалёт Boeing 757, які даставіў у Каракас валюту, атрыманую пасля продажу венесуэльскага золата, паведамляе расійская «Новая газета».

Самалёт вывозіў з Расіі венесуэльскае золата, якое затым абменьвалася на гатоўку ў ААЭ, пасля валюта дастаўлялася ў Каракас.

Першы рэйс здзейснілі 18-19 студзеня. Загружаны золатам Boeing 757 вылецеў з Масквы і спярша прызямліўся ў аэрапорце Дубая, дзе яго сустракалі інкасатарскія браневікі Цэнтрабанка ААЭ.

Затым лайнер узяў курс на Каракас з прамежкавай пасадкай у мараканскім горадзе Агадзір. У Маскву ён вярнуўся 23 студзеня тым жа шляхам.

Другі раз гэта паветранае судна прыляцела ў Каракас 30 студзеня з той розніцай, што пасля Дубая былі дзве прамежкавыя пасадкі — у мараканскай Касабланцы і горадзе Эшпаргуш у Каба-Вердэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0