Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній заявіў, што кананічныя правілы патрабуюць згадваць у дыптыху імя кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла.

Мітрапаліт Епіфаній, фота: Укрінформ.

Мітрапаліт Епіфаній, фота: Укрінформ.

У томасе дакладна прапісана, што кіраўнік праваслаўнай царквы павінен згадваць усіх патрыярхаў і іншых кіраўнікоў памесных праваслаўных цэркваў, якія ўваходзяць у дыптых.

«У томасе дакладна прапісана, ёсць кананічны парадак: мы не молімся за патрыярха Кірыла — мы павінны яго ўзгадваць, як аднаго з кіраўнікоў памесных праваслаўных цэркваў. Гэта робіць патрыярх Варфаламей. І для нас Маці-царква з'яўляецца ўзорам… І мы, новаствораная царква, таксама павінны прытрымлівацца кананічных прадпісанняў. Мы не можам іх парушаць», — сказаў мітрапаліт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0