31.01.2019 / 17:38

Пуцін: Расія гатовая абараняць вернікаў ва Украіне 24

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія пакідае за сабой права рэагаваць у выпадку пагрозы парушэння права на свабоду веравызнання ў суседніх краінах. Пра гэта ён сказаў на мерапрыемстве з нагоды дзесяцігоддзя інтранізацыі кіраўніка РПЦ Кірыла, паведамляе ТАСС.

Фота: kremlin.ru.

Так, каментуючы стварэнне ва Украіне аўтакефальнай царквы, Пуцін зноў паскардзіўся на нібы ўмяшанне ўкраінскіх улад у царкоўныя справы і дадаў, што ў Расіі падобныя дзеянні лічаць «абсалютна недапушчальнымі».

«Мы паважалі і будзем паважаць незалежнасць царкоўнага жыцця, тым больш у суседняй суверэннай краіне. Тым не менш, пакідаем за сабой права рэагаваць і рабіць усё для абароны праў чалавека, у тым ліку і на свабоду веравызнання», — сказаў Пуцін.

Таксама ён падзякаваў Кірылу за «духоўнае кармленне» расійскага войска і заявіў, што гэта нібыта дапамагае афіцэрам і салдатам быць перакананым у сваёй «маральнай праваце».

5
Aleh / Адказаць
31.01.2019 / 17:39
да пошел ты в [Рэд. - выдалена].
1
Ян Севярын Бакей / Адказаць
31.01.2019 / 17:48
ну вось проста ў адной зьвязцы - духоўнае акармленьне арміі, якая адчувае сваю правату і абарона праў вернікаў "правільнай" канфесіі у суседняй краіне... Нешта абсалютна ідэнтычнае вычварала і Кацька -немка дзьвесьце гадоў таму, надта зацята бараніла правы "дысідэнтаў" у Рэчы Паспалітай, памятаеце, чым кончылася?
95
КРЕМЕНЬ / Адказаць
31.01.2019 / 17:52
Aleh, однозначно лучший коммент месяца от свядомых! Дальше вам только мычать остаётся, раз уже сказать особо нечего.   
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру