Элітны дом за 331 170 еўра, у якім пражывае мэр Рыгі Ніл Ушакоў, належыць грамадзяніну Германіі Ёргу Тумату, які займае адзін з ключавых пастоў у расійскай карпарацыі Раснафта, паведамляе Delfi.

Дом, дзе жыве Ушакоў. Фота: Delfi.

Дом, дзе жыве Ушакоў. Фота: Delfi.

Дом размешчаны на зямельным участку плошчай 2132 квадратныя метры і мае статус помніка мясцовага значэння.

За якую суму Ушакоў арандуе яго ў Тумата і як доўга ён там жыве, не ўдакладняецца.

Раней супрацоўнікі латвійскага бюро па прадухіленні і барацьбе з карупцыяй правялі ператрусы ў кабінеце Ушакова і ў доме, у якім ён жыве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0