Аляксандр Лукашэнка 31 студзеня правёў нараду, на якой абмяркоўваліся новыя падыходы ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі краіны. На ўсіх фота- і відэаматэрыялах з нарады відаць толькі адну палова стала. Па левы бок ад Лукашэнкі сядзяць кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, ягоная прэс-сакратарка Наталля Эйсмант, а таксама кіраўнікі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ (АНТ, СТБ, «СБ», БТ).

Фота president.gov.by.

Фота president.gov.by.

Другую палову стала не паказалі ніводнага разу. Можна здагадацца, што з таго боку быў прынамсі начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення дзяржаўнага сакратарыяту Рады бяспекі Алег Макараў, які даваў каментары па выніках нарады. Магчыма, там быў нехта яшчэ з сілавікоў, якіх не лічаць патрэбным паказваць.

У кадр не трапіў ніхто з прадстаўнікоў Міністэрства інфармацыі.

«Наша Ніва» спрабавала даведацца, хто сядзеў на нарадзе па правую руку ад Лукашэнкі, аднак прэс-служба прэзідэнта была недаступная для каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?