— Што павінна адбыцца, каб мы ўбачылі N.R.M. у поўным складзе, з самымі зорнымі песнямі, на якіх мы выраслі, у «Мінск-Арэне»?

— Хутчэй за ўсё, нічога не адбудзецца, і гэтага не адбудзецца таксама.

— Чаму?

— Вельмі далёка зайшлі ўжо, не сказаць «антаганізмы»… Далёка ўжо гэтыя берагі разышліся. Занадта. Ужо няма нічога агульнага з большасцю з гэтых людзей. Няма сэнсу. Проста для грошай збірацца я не бачу патрэбы. Гэта тонкая рэч, гэта музыка. Тым больш, калі там чатыры чалавекі. Проста сабрацца, каб разам зарабіць нейкую суму, — гэта будзе адразу відаць, гэта будзе непрыемна.

— Але столькі год вы былі разам, вы былі сябрамі. Няўжо нельга дамовіцца дзеля нас?

— З некаторымі я не быў сябрам ніколі. З некаторымі быў, і доўгі час. Нават разам раслі, можна сказаць. Але яны прынялі, як гавораць ва ўрадавых колах, «прынялі рашэнне». І вырашылі так. Раз яны вырашылі так — яны ўзялі на сябе гэтую адказнасць. Цяпер… Які сэнс назад адкручваць гэта ўсё? Банальна, але ў адну раку двойчы не ўвойдзеш.

— Нейкі быў «падзел спадчыны» N.R.M.? Калі вы казалі: «Вось гэта — можна, гэта — нельга. «Тры чарапахі» — мне, «Паветраны шар» — вам».

— Там была такая сітуацыя, што два альбомы «Тры чарапахі» і «Дом культуры» мы палюбоўна, так бы мовіць, распісалі калісьці. Там ясна, што розны ўнёсак. Гэтыя два альбомы распісаныя. А ўсё астатняе — там па-рознаму. Наогул гэтае пытанне трэба абавязкова ўрэгуляваць.

— Гэта «джэнтльменская» дамова?

— Была «джэнтльменская», але потым некаторыя людзі пачалі не па-джэнтльменску сябе паводзіць. Гэта трэба ўрэгуляваць цяпер.

Глядзець выпуск цалкам:

Купіць квіток на канцэрт Вольскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?