Колькасць расіян, якія лічаць, што развіццё краіны рухаецца па памылковым шляху, дасягнула максімуму з 2007 года. Колькасць тых, хто не згодны з палітыкай, перавысіла колькасць тых, хто прытрымліваецца супрацьлеглай думкі, і склала 45 супраць 42%. Яшчэ 13% расейцаў не змаглі адказаць, сведчаць вынікі апытання Лявада-цэнтра.

Колькасць тых, хто сумняваецца ў тым, ці верную палітыку вядзе кіраўніцтва краіны, павялічылася ў параўнанні з мінулым годам больш чым у паўтара раза — 45 супраць 28% у 2018 годзе.

Папярэдняга максімуму колькасць нязгодных са шляхам развіцця Расіі дасягала ў 2006 годзе. Тады пра тое, што краіна рухаецца няправільным шляхам, заявілі 48% рэспандэнтаў, 34% назвалі абраны шлях правільным, яшчэ 18% — не змаглі адказаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0