20 снежня ў мінскую архікатэдру прыбудзе агонь з Бэтлеема — горада, у якім нарадзіўся Езус Хрыстус. У 18.25 Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч унясе агонь у святыню, пасля чаго адбудзецца ўрачыстая святая Імша. Напярэдадні агонь, запалены ад Нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Хрыста ў Бэтлееме, быў перададзены на польска-беларускай мяжы прадстаўнікам беларускіх моладзевых арганізацый у Гродне.

Бэтлеемскі агонь працягне падарожжа па Беларусі (Ліда, Валожын, Маладзечна, Бабруйск і інш.). З Віцебска агонь будзе перададзены скаўтам з Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?