Ламаць існуючую сістэму адукацыі ў Беларусі нельга, але ўдасканальваць неабходна. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб перспектывах развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, піша БелТА.

«Да пытанняў адукацыі мы звяртаемся пастаянна. Я проста хачу перш за ўсё сам пераканацца, наколькі рэалізуюцца нашы рашэнні ў сферы адукацыі. Калі ёсць неабходнасць, падштурхнуць тыя рэформы, якія ідуць у адукацыі. Хоць рэформамі мы ніколі не займаліся і займацца ў адукацыі не будзем. Мы павінны ўдасканальваць тое, што маем сёння, і тое, што атрымалі ўчора. Ламаць нічога нельга»,— падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На нараду да кіраўніка дзяржавы запрошаныя кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, міністр адукацыі Ігар Карпенка, рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш, дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук і дырэктар мінскай гімназіі №10, старшыня Асацыяцыі кіраўнікоў устаноў адукацыі ГА «Беларускае педагагічнае таварыства» Марына Ільіна.

Кіраўніку дзяржавы плануюць далажыць пра абнаўленне школьных навучальных праграм і падрыхтоўцы новых падручнікаў, працоўным навучанні старшакласнікаў, падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, рэалізацыі напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, экспарце паслуг у сферы адукацыі і заработнай плаце педагогаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0