Некалькі гадоў таму непрацуючы жыхар абласнога цэнтра прадаў лецішча за $ 10 тысяч, паведамляе віцебская міліцыя.

На атрыманыя грошы мужчына жыў ўвесь наступны час, а таксама фактычна утрымліваў знаёмага, які перабраўся да яго. Праўда, не надта давяраючы сябру, мужчына пастаянна насіў грошы з сабой. Аднойчы пасля застолля «сябра» напаў на гаспадара, які заснуў у фатэлі.Ён некалькі разоў ударыў яго вяслом па галаве. Аднак паранены мужчына выбраўся з кватэры, замкнуў на ключ у ёй зламысніка і на таксі дабраўся ў бальніцу, дзе быў шпіталізаваны.

Медыкі, пабачыўшы траўмы чалавека (напрыклад, была адкрытая траўма чэрапа), паведамілі ў міліцыю. Нарад, што прыбыў на месца здарэння, пабачыў зламысніка пад акном кватэры: у спробе збегчы праз акно ён няўдала спусціўся з трэцяга паверху і зламаў сцягно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0