Аляксандр Лукашэнка выдаў указ, які прыпыняе праверкі суб’ектаў гаспадарання. За шэсць месяцаў мае з'явіцца новая рэгламентацыя праверачнай дезйнасці.

Адпаведны ўказ падпісаны сёння. Пра гэта паведамілі БЕЛТА.

Улічваючы шматлікія скаргі суб’ектаў гаспадарання на немагчымасць нармальна працаваць праз вялікую колькасць праверак, няўзгодненасць іх правядзення кантралюючымі органамі, прызначэнне праверак па фармальных прычынах і на думку кантралюючых органаў кантролю і надгляду за дзейнасцю юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у форме праверак (рэвізій).

Усе праверкі (рэвізіі), што праводзяцца ў гэты час, звесткі аб правядзенні якіх былі ўнесеныя ў кнігу ўліку праверак (рэвізій), павінны быць скончаныя цягам 14 дзён.

Правядзенне праверак (рэвізій) прыпынена да прыняцця спецыяльнага Указу, што будзе рэгламентаваць адзіны парадак правядзення кантрольнай і надгляднай дзейнасці ў краіне і будзе забяспечваць упарадкаванне і скарачэнне колькасці праверак суб’ектаў гаспадарання. Для падрыхтоўкі такога дакумента ўстаноўлены шасцімесячны тэрмін.

У гэты час кіраўнік дзяржавы захаваў магчымасць правядзення толькі абмежаванага кола праверак (рэвізій).

Напрыклад, вынятак зроблены ў дачыненні праверак (рэвізій), якія праводзяцца па ініцытыве самога аб’екту гаспадаранння, напрыклад, у сувязі з яго рэарганізацыяй або ліквідацыяй.

Кіраўнік дзяржавы таксама даў даручэнне, каб новы ўказ аб парадку кантрольнай і надгляднай дзейнасці ў краіне, які павінен быць распрацаваны ў шасцімесячны тэрмін, мінімізаваў правядзенне праверак, а па шэрагу напрамкаў — наогул іх выключыў.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0