president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях адукацыі, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Кіраўнік краіны заявіў, што яму даводзіцца кожны дзень сутыкацца са школьнымі праграмамі, таму ён бачыць усе недахопы:

«Падобна на тое, матэматыкаў адных толькі рыхтуем. Давайце гаварыць шчыра, не хачу быць рэтраградам: нам, напэўна, менш за ўсё трэба ў краіне матэматыкаў.

Паняцці ў матэматыцы (у школьнікаў) павінны быць, бо мы ў жыцці заўсёды сутыкаемся з матэматыкай. Але ў вялікіх матэматыках патрэба менш за ўсё, — канстатаваў ён.

Акрамя таго, перакананы Аляксандр Лукашэнка, вялікіх матэматыкаў шмат быць у прынцыпе не можа. Гэта, на яго думку, рэдкасць.

— А мы пад гэтую рэдкасць пачынаем касіць. У школе матэматыку пачынаем выкладаць так, што адпужваем дзяцей ад гэтай матэматыкі, ад вучобы, — заўважыў ён. — Я не хачу, каб матэматыкі пакрыўдзіліся на мае развагі, я нічога дрэннага пра іх не сказаў. Але яшчэ раз паўтараю: матэматык — гэта рэдкасць. Давайце рыхтаваць матэматыкаў дзесьці на факультатыве, але ў асноўным у ВНУ. А мы пачынаем універсітэцкія праграмы перакідваць ў школу. Навошта вы гэта робіце?

На думку Лукашэнкі, ёсць і іншыя прадметы, праграмы па якіх выбудаваныя няправільна. У якасці прыкладу ён назваў біялогію. Нядаўна я паглядзеў, як у восьмым класе вывучаюць біялогію: слухайце, палова курса — чарвякі!

Будова, жыццядзейнасць і што трэба зрабіць чарвяку, каб ён быў паразітам. Ну, адкажыце мне на гэтае пытанне. Добра, для прасунутых хай будзе. Так, трэба ведаць пра гэту істоту, але навошта яго скрупулёзна вывучаць? — спытаў ён. — Калі ты будучы біёлаг, калі біялогію узяў за аснову, так, гэта трэба. Але колькі такіх у нас? Вось у чым праблема.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0