Улады ЗША абвясцілі пра выхад з дагавора пра ракеты сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД). Пра рашэнне абвясціў дзяржсакратар Майк Пампеа на брыфінгу для журналістаў.

Фота: kremlin.ru.

Фота: kremlin.ru.

У пачатку снежня Пампеа абяцаў, што гэта адбудзецца на працягу 60 дзён, калі Расія не спыніць парушаць умовы дагавора.

Паведамлялася, што Масква парушыла дагавор стварэннем ракеты 9М729. ЗША заяўлялі, што ракета здольная праляцець больш за 500 кіламетраў, што супярэчыць дагавору.

Дагавор аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці быў складзены ЗША і СССР у 1987 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0