У расійскім Савеце Федэрацыі заявілі, што ў выпадку выхаду ЗША з дагавора пра ракеты сярэдняй і меншай далёкасці, Еўропа становіцца мішэнню для расійскіх ракет. Пра гэта заявіў член міжнароднага камітэта Савета Федэрацыі Алег Марозаў, паведамляе «РИА Новости».
«Нам давядзецца адказваць і на полі ўзбраенняў, і на полі еўрапейскай дыпламатыі. Важна, каб еўрапейцы ўсвядомілі, што зараз яны стануць мішэнню для расійскіх ракет», — сказаў Марозаў.
На думку расійскага сенатара, ЗША хочуць размясціць свае ракеты ў Еўропе ў процівагу расійскай гіпергукавой зброі.
Нагадаем, сёння ЗША абвясцілі пра выхад з дагавора пра ракеты сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД) з Расіяй з 2 лютага. Афіцыйны працэс выхаду зойме шэсць месяцаў.
Чытайце таксама: ЗША абвясцілі пра выхад з ракетнага дагавора з Расіяй
0
0
0
0
0
0