Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі пастаўкі праз тэрыторыю Беларусі падсанкцыйнай прадукцыі. Пра гэта распавёў міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін, перадае ТАСС.

Фота: сайт расійскага ўрада.

Фота: сайт расійскага ўрада.

«Прэм'ер-міністр Беларусі ўзяў пад сумнеў, што такое адбываецца. У адказ на гэта Дзмітрый Анатольевіч прадставіў матэрыялы беларускаму боку з канкрэтным указаннем тавару, кампаніі, якая ў гэтым задзейнічана», — распавёў Арэшкін.

Сустрэча Мядзведзева і Румаса праходзіла ў Алма-Аце ў рамках міжурадавага савета Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0