Ілжывую інфармацыю аб мініраванні гомельскай школы № 55 даслалі некалькі яе вучняў, паведамляе міліцыя.
На электронны адрас школы прыйшло паведамленне пра тое, што ва ўстанове будзе закладзена выбуховае прыстасаванне. Яго прывядуць у дзеянне ў выпадку атрымання адмоўных адзнак за кантрольную.
У Гомелі невядомы пагражаў узарваць школу, калі ацэнкі па кантрольнай будуць кепскімі
На месца выехалі сапёры, міліцыя, вайскоўцы, следчыя. Навучэнцаў і настаўнікаў эвакуіравалі, выбуховага прыстасавання не знайшлі.
У хуткім часе міліцыя знайшла жартаўнікоў — ілжывае паведамленне адправілі навучэнцы школы.
Падлеткі прынялі захады, каб застацца незаўважанымі і ананімнымі ў інтэрнэце. Але аператыўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій знайшлі магчымасць вывесці іх з ценю.
0
0
0
0
0
0