19.12.2008 / 17:27

Лоўкі Бэл, і нічога больш 5

«Кіраўнік дзяржавы выдаў указ, які ўводзіць мараторый на праверкі суб’ектаў гаспадарання». Каментуе Барыс Тумар.

«Кіраўнік дзяржавы выдаў указ, які ўводзіць мараторый на праверкі суб’ектаў гаспадарання». Каментуе Барыс Тумар.

Вы думаеце, падатковая інспекцыя будзе ліквідаваная ў нашай краіне? Ці будзе ліквідаваны Дэпартамент фінансавых расследаванняў? Ці аўдытарская палата — у форме Камітэту дзяржкантролю ці іншай? Не смяшыце людзей. Гэтыя інстытуты дзейнічаюць у кожнай краіне. Так, яны могуць і павінны дзейнічаць інакш, чым у Беларусі — не выкарыстоўвацца для звядзення палітычных і кланавых рахункаў, паважаць права на рызыку, грунтавацца на прыязным заканадаўстве. Але яны былі і будуць у любой рынкавай эканоміцы, якой будзе Беларусь.

У абвяшчэнні мараторыю на праверкі адчуваецца рука піяр-майстроў. Памятаеце, новаяўлены прэзідэнт Юшчанка скасоўваў ДАІ?

Сапраўднай пераменай было б, напрыклад, перайменаванне КДБ, адсячэнне ад яго савецкіх каранёў і выхаванне ў спецслужбах іншай карпаратыўнай культуры. Сапраўднай пераменай было б спыненне сталінісцкай, варварскай рубінаўскай рэформы адукацыі, якая зробіць нашу краіну інтэлектуальна неканкурэнтаздольнай. Сапраўднай пераменай было б... Але ўсё тое зробіць ужо наступны кіраўнік незалежнай Беларусі.

Барыс Тумар

0
Кнехт / Адказаць
19.12.2008 / 18:07
Сапраўднай пераменай было б, напрыклад, перайменаванне КДБ, адсячэнне ад яго савецкіх каранёў і выхаванне ў спецслужбах іншай карпаратыўнай культуры. Сапраўднай пераменай было б спыненне сталінісцкай, варварскай рубінаўскай рэформы адукацыі, якая зробіць нашу краіну інтэлектуальна неканкурэнтаздольнай. Сапраўднай пераменай было б... Але ўсё тое зробіць ужо наступны кіраўнік незалежнай Беларусі. ===================== ТАК І БУДЗЕ Менавіта так і будзе! Бо ва ўладзе сёння людзі Выклікаюць часам шок: Бо яны ў начны гаршок Прызвычаілі ментальна Чысты наш "сасуд крыштальны"
0
daroha / Адказаць
20.12.2008 / 23:18
abysto, a nie kamentar
0
SAMANDYK / Адказаць
21.12.2008 / 06:24
а пры чым тут Bell? што за трызненне?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру