19.12.2008 / 17:40

У Баранавічах будуць вырабляць кальвадос 14

Дзеля гэтага мясцовы Камбінат харчовых прадуктаў збіраецца адмовіцца ад вырабу пладова-ягадных вінаў.

Дзеля гэтага мясцовы Камбінат харчовых прадуктаў збіраецца адмовіцца ад вырабу пладова-ягадных вінаў.

«Працэсу алкагалізацыі трэба супрацьпаставіць прадукцыю добрай якасці», перадае словы старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму Віктара Дзічкоўскага газета «Intex-press».

Паводле словаў старшыні, для вытворчасці кальвадосу ёсць база — ААТ «Баранавіцкі камбінат харчовых прадуктаў» валодае тэхналогіяй брадзільнай вытворчасці. Застаецца толькі вывучыць дакладную тэхналогію вытворчасці кальвадосу, цану на рынку ды вытворцаў абсталявання. Самае дарагое ў праекце – дубовыя бочкі, у якіх вытрымлівацца напой. У Баранавічах спадзяюцца, што новы інвестыцыйны праект дапаможа выйсці на новыя рынкі, у тым ліку на замежныя.

Кальвадос (фр. Calvados) — яблычны брэндзі, які атрымліваюць шляхам перагонкі сідра, паходзіць з французскага рэгіёну Ніжняя Нармандыя.

Паводле intex-press.by

У такіх бочках вытрымліваецца яблычная гарэлка

0
Кнехт / Адказаць
19.12.2008 / 19:08
Кальвадос (фр. Calvados) — яблычны брэндзі, які атрымліваюць шляхам перагонкі сідра, паходзіць з французскага рэгіёну Ніжняя Нармандыя. ========================== Што нам Ніжняя Нармандыя? У нас ёсць Старыя Дарогі, Бакштаны, Налібокі...дапоўніце спіс, аматары ўсяго беларускага. ЛЮБІМ СВАЁ Што нам іхні кальвадос! Нам другое сініць нос. І яшчэ ўстае пытанне - Ад чаго лягчэй уранні? Нам заморскае не міла - Лепей з буракоў тэкіла!
0
Узрэцкі / Адказаць
19.12.2008 / 21:32
Там мо танкія ж абмедванні па тэрыторыі , як з каньяком? Каб французы судзіцца не палезлі...
0
Якуб Лапатка / Адказаць
19.12.2008 / 22:36
Ведаючы нашы адносіны да ўсіх правілаў і нормаў можна сказаць, што хутчэй за ўсё гэта будзе новае слва ў кальвадосаварэньні: Кальвадос з бульбы. Гонім з бульбы ды пшаніцы, Які чорт сюды занёс гэты самы Кальвадос? Лепей жа сваім труціцца, бо хранцузкае чарніла нам не будзе болей міла, чым чарніла, што наліта з таго самага карыта.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру