Рускамоўны твітар-акаўнт ААН паведаміў, што будзе і надалей выкарыстоўваць форму «на Украіне».

У адным з паведамленняў арганізацыі быў выкарыстаны прыназоўнік «на». Украінскія карыстальнікі абрынулі на твітар-акаўнт ААН шквал крытыкі, пасля чаго атрымалі афіцыйны адказ:

«Выкарыстанне рускай мовы ў ААН (адной з шасці афіцыйных моў Арганізацыі) рэгулюецца літаратурнымі нормамі сучаснай рускай літаратурнай мовы, у адпаведнасці з якімі ў ААН кажуць і пішуць НА Украіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0