03.02.2019 / 08:25

Памёр 35-гадовы рэпер Дэцл — ВІДЭА з апошняга канцэрта 17

Памёр расійскі рэпер Кірыл Талмацкі, які выступаў пад псеўданімам Дэцл.

Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў бацька музыканта Аляксандр Талмацкі.

«Кірылы больш няма», — напісаў ён.

Канцэртны дырэктар выканаўцы Павел Белянец паведаміў, што прычынай смерці рэп-выканаўцы стала спыненне сэрца, музыкант памёр пасля канцэрта ў Іжэўску.

«Сёння ўначы ён выступаў у Іжэўску. Пасля выступу пайшоў у грымёрку, праз некалькі хвілін яму стала дрэнна. Папярэдняя інфармацыя — у яго адбылося спыненне сэрца, і ён памёр», — сказаў Белянец.

Талмацкі нарадзіўся ў 1983 годзе. Кар'еру ён пачаў у канцы 1990-х, узяўшы сцэнічны псеўданім Дэцл.

11
metsavend / Адказаць
03.02.2019 / 10:06
Остановка сердца -  скорее не причина, а следствие.  А вот что вызвало остановку сердца - это и есть причина. 
175
Белачупакабра / Адказаць
03.02.2019 / 12:13
Навошта мне пра гэта ведаць, калі я жыву ў Беларусі? Якое дачыненне гэта мае да нас? Можа, пра гэта распавядаюць на CNN у Breaking News?
42
Туш / Адказаць
03.02.2019 / 13:36
Белачупакабра, Бо гэты чалавек - частка дзяцінства і юнацтва як мінімум мільёна беларусаў.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру