03.02.2019 / 08:56

Сабчак распавяла пра адносіны з Вітарганам 5

У праграме «Эксклюзіў» на расійскім Першым канале тэлевядучая і былая кандыдатка ў прэзідэнты Расіі Ксенія Сабчак пракаментавала адносіны са сваім мужам — акцёрам Максімам Вітарганам.

Фота: Wikimedia Commons.

«Незалежна ад таго, разам мы ці не разам, Максім назаўжды застанецца для мяне чалавекам родным, вельмі блізкім, татам нашага любімага сына. У гэтым сэнсе мы назаўжды з ім сваякі і назаўжды блізкія людзі», — сказала яна.

Сабчак таксама дадала, што добра кантактуе з дзецьмі Вітаргана ад папярэдняга шлюбу і знаёмая з яго былой жонкай. На пытанне пра свайго сына Платона яна адказала, што зробіць усё для яго шчасця.

21 студзеня ў адным з маскоўскіх рэстаранаў паміж Максімам Вітарганам і рэжысёрам Канстанцінам Багамолавым адбыўся канфлікт. Тэлевядучая прыехала ва ўстанову разам з Багамолавым. Пасля з'яўлення яе мужа паміж мужчынамі пачалася бойка на глебе рэўнасці.

nn.by

16
Вожык / Адказаць
03.02.2019 / 11:27
Вообще-то, Lenta.ru мы и сами читаем, зачем клонировать желто-имперский контент в байнете?
11
меркаванне / Адказаць
03.02.2019 / 16:28
Дэцл, Сабчак, Вітарган.. Вы так нічога і не зразумелі з "Рускай песні" Лявона Вольскага?
0
Pauliuk / Адказаць
03.02.2019 / 20:36
Можна шмат балбатаць і апраўдваць сябе, але самае галоўнае, любоў - гэта рашэньне, а не перыяд часу. Шчаслівы той, хто гэта разумее!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру