03.02.2019 / 17:35

Беларусаў з літоўскім шэнгенам дэпартавалі з Бельгіі. Як працуе правіла першага ўезду ў ЕС? 32

У непрыемнай сітуацыі апынуліся нашы суайчыннікі, якія ляцелі з Мінска ў Брусэль. З адкрытай літоўскай візай яны здзейснілі першы ўезд у Бельгію, а не ў Літву. У выніку іх дэпартавалі.

Станіслаў Сувораў: «Мы знаходзімся ў пастарунку аэрапорта Шарлеруа. У нас адабралі ўсе дакументы і тэлефоны. Толькі ў мяне тэлефон пакінулі, таму што не заўважылі».

Калі памежнікі зірнулі на пашпарт, на візы, то ў іх узніклі нейкія пытанні.

Станіслаў і тры таварышы прыбылі ў Бельгію з запрашэннем.

Ён кажа, што ў іх было афіцыйнае запрашэнне ад футбольнага клуба «Бруге», якое памежнікі нават не ўзялі ў рукі і аддалі назад.

Затым былі канвой, спецыяльны аўтамабіль для затрыманых, шлях у ізалятар часовага ўтрымання, дзе разам з нелегаламі і незаконнымі мігрантамі з усяго свету беларусы агулам правядуць трое сутак.

«Парушэнне візавага заканадаўства шэнгенскай зоны», — прыкладна з такой фармулёўкай супраць іх распачнуць адміністрацыйную справу.

Станіслаў Сувораў: «Яны нам там спрабавалі растлумачыць, што першы ўезд павінен быў быць у Літву, а толькі потым — у Бельгію. Мы тлумачылі, што ў Бельгіі мы на два дні, а затым паляцім у Літву на больш доўгі тэрмін».

Спрэчкі на тэму, ці працуе правіла першага ўезду, не сціхаюць, колькі існуе шэнгенскую пагадненне. Гаворка ідзе аб абавязацельстве перасякаць першай мяжу той краіны, прадстаўнікі якой уклейвалі візу ў беларускі пашпарт. Хтосьці сцвярджае, што адкрываў візу ў польскім пасольстве, а заязджаў у ЕС праз Літву, звяртаўся ў іспанскі візавы цэнтр і без праблем адпраўляўся наўпрост на французскія курорты. Гісторый шмат, але правіла ўсё ж адно.

Адкрываем пяты артыкул Візавага кодэкса Шэнгенскага пагаднення. Кампетэнцыі дзяржаў, якія выдаюць запаветны шэнген, вызначаны ўсяго ў трох пунктах. Выдаваць візы можа:

а) дзяржава, чыя тэрыторыя выступае адзіным месцам прызначэння;

b) калі паездка ўключае некалькі краін, — дзяржава, тэрыторыя якой выступае асноўным месцам прызначэння з пункту гледжання працягласці або мэты знаходжання;

c) калі асноўнае месца прызначэння не можа быць вызначана, — дзяржава, праз знешнюю граніцу якой будзе адбывацца ўезд на тэрыторыю шэнгенскай зоны.

Беларусы, атрымаўшы візы ў літоўскім пасольстве, наўпрост паляцелі ў Бельгію, а значыць, візавы кодэкс парушылі. Фармальна. Але ж гэта дзелавая паездка, а на зваротным шляху беларусы збіраліся ў Літву. Маглі ж планы змяніцца за пару гадзін да выезду? Што пра гэта думаюць у спецыяльным упраўленні Еўрапейскай камісіі, якая рэгулюе міграцыйныя працэсы? Вось адказ:

«Мы не можам гэта каментаваць. Выдача віз, а таксама адмова ва ўездзе з'яўляецца кампетэнцыяй дзяржавы-сябра, таму мы прапануем вам звязацца непасрэдна з бельгійскімі/літоўскімі ўладамі».

Выдача віз і кантроль за імі — гэта ўжо адказнасць памежнікаў той краіны, якія правяраюць дакументы.

У выпадку з камандзіроўкай у Бруге беларусы пасля ўмяшання консула падпісалі паперы, дзе пагадзіліся з парушэннем, і проста з ізалятара з'ехалі назад у аэрапорт на рэйс у Мінск.

14
Электробус / Адказаць
03.02.2019 / 18:00
Усё яшчэ не жадаеце, каб было як ва Ўкраіне?
67
Дмитрий222 / Адказаць
03.02.2019 / 18:12
Дурь с этим шенгеном....
36
Звыклы беларус / Адказаць
03.02.2019 / 18:29
гэны Суворау со товарищи ци такия нахальныя ци спарцмэны ... нават бабуля, якая на закупы у Литву ци Польшчу едзе - пра гэтае правила ведае! такия ГРАЖДАНЕ БЕЛОРУССИИ - ганьба краины! А можа Стасик не зусим Стасик? и свае планы мяняе  ПО ПРИКАЗУ?
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру