На Божае нараджэнне ў Беларусі ўсталюецца сапраўды марознае надвор’е.

25 снежня тэмпература паветра на працягу сутак складзе 2-8 градусаў марозу. Пры праясненнях у начныя гадзіны чакаецца ад мінус 10. Удзень будзе ўмерана марозна і ціха.

А найбліжэйшымі днямі тэмпература

будзе вагацца ад плюсавой да мінусавой.

Так, у нядзелю паўднёвыя вятры зменяцца на заходнія і пахаладнее. Ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу,

але па-ранейшаму не абыдзецца без галалёду на дарогах.
У ноч на нядзелю тэмпература паветра складзе ад нуля да 7 градусаў марозу, у дзённыя гадзіны - ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня характар надвор'я істотна не зменіцца. Час ад часу будзе ісці снег, мокры снег, у заходніх раёнах - з дажджом. Галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад нуля да мінус 7 градусаў, удзень - ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

Да сярэдзіны наступнага тыдня пры паступленні ў Беларусь больш халоднага паветра з поўначы Еўропы ў краіне ўсталюецца па-сапраўднаму зімовы характар надвор'я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?