У Беверлі-Хілз прайшла 71-я цырымонія ўручэння прэміі Гільдыі кінарэжысёраў.

У галоўнай намінацыі «Найлепшы рэжысёр поўнаметражнага фільма» выйграў мексіканец Альфонса Куарон за чорна-белую карціну пра жыццё звычайнай сям'і сярэдняга класа ў Мехіка 1970-х гадоў «Рома».

Прэмію за найлепшы дэбют забраў Бо Бернем, які зняў фільм «Восьмы клас». Найлепшым дакументалістам быў названы рэжысёр «Трох аднолькавых незнаёмцаў» Цім Уорлд. Біла Хейдэра ўзнагародзілі за камедыйны эпізод серыяла «Бары». Найлепшым рэжысёрам драматычнага серыяла стаў Адам Маккей, які зняў «Наследнікаў».

Прэмія Гільдыі рэжысёраў за выдатныя дасягненні ў галіне рэжысуры кіно і тэлебачання ўручаецца з 1948 года. За ўсю гісторыю існавання прэміі, рэжысёру, які атрымаў гэтую ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшы рэжысёр паўнаметражнага фільма», толькі сем разоў не прысудзілі адпаведны «Оскар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0