Моладзевая зборная Беларусі прайграла ў вырашальным матчы зборнай Швейцарыі (1:2) і не здолела вярнуцца ў эліту сусветнага маладзёжнага хакею.

Турнір у групе «А» дывізіёну 1 праходзіў у швейцарскім Херызаў. Беларусы і швейцарцы дагэтуль выйгралі ва ўсіх матчах, таму пуцёўка ў эліту мелася быць разыграная ў вочным двубоі.

Падапечныя Андрэя Гусава саступілі з лікам 1:2 (Рэвенка, 16 – Фрайдэво, 1, Жусі, 56). Такім чынам, у эліту маладзёвага сусветнага хакею выходзіць Швейцарыя.

Турнірная табліца: Швейцарыя – 15 (розніца шайб 31—7), Беларусь – 12 (39—7), Францыя – 9, Славенія – 6, Польшча – 3, Эстонія – 0.

Нашыя выйгралі ў Польшчы (4:0), Францыі (8:2), Славеніі (7:2), паздзекваліся з Эстоніі -- 19:1.

***

Год таму беларусы таксама паспяхова стартавалі на турніры ў Рызе, але ў апошнім, самым важным, матчы з гаспадарамі саступілі.

Нашыя вылецелі з эліты на чэмпіянаце 2006/2007. Дагэтуль чатыры сезоны запар, пачынаючы з 2002 г., фланіравалі туды-сюды.

Як трапіць у эліту? Правесці наступны турнір у Мінску :)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?