Цела 15-гадовай дзяўчынкі знайшлі ў Баранавічах улетку 1999 года. Дзяўчына памерла ад нажавога ранення шыі.
Эксперты ўзялі біялагічны матэрыял. Амаль праз 20 гадоў, у лютым 2018 года высветлілася, што біялагічны матэрыял супаў з матэрыялам падазраванага ў рабаўніцтве, паведамляе пракуратура.
Мужчыну ў 1999 годзе было 20 гадоў.
Следчыя аднавілі падрабязнасці забойства. Мужчына прапанаваў 15-гадовай інтым, тая адмовілася. Тады мужчына згвалтаваў дзяўчыну, а пасля ўдарыў нажом у шыю.
Дзяўчына памерла на месцы.
У выніку, мужчыну асудзілі за забойства і згвалтаванне. Ён атрымаў 24 гады і тры месяцы калоніі строгага рэжыму.
0
0
0
0
0
0