Фота СК

Фота СК

Перыяд «дзейнасці» 34-гадовага жыхара Полацка адносіцца да лютага 2016 — лістапада 2017 года.

Мужчына, які працуе на адным з прыватных прадпрыемстваў горада, прапаноўваў людзям свае паслугі па будаўніцтве і рэканструкцыі аб'ектаў нерухомасці, набыцці і дастаўцы будматэрыялаў. Пры гэтым выконваць узятыя абавязацельствы ён не збіраўся. Для бачнасці выконваў нязначныя аб'ёмы работ, а таксама складаў для справаздачнасці непраўдзівыя дакументы аб іх відах і аб'ёме, недакладныя таварна-транспартныя накладныя. Напрыклад, з адным з кліентаў (прыватным прадпрыемствам) дамовіўся аб пастаўцы арматуры з умовай аплаты па факце пастаўкі. Аднак пасля атрымання тавару грошы так і не былі пераведзены прадаўцу.

Усяго ад дзеянняў фігуранта пацярпелі сем грамадзян і таварыства з дадатковай адказнасцю. Зламыснік паспеў атрымаць ад іх частку з планаваных 119 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?