Чэмпіён Англіі і пераможца Лігі чэмпіёнаў – 2008 (Манчэстар Юнайтэд) выйграў чэмпіянат свету сярод клубаў.
Турнір праводзіўся ў Японіі.

У фінальным матчы, што прайшоў у нядзелю ў Ёкагаме, МЮ выйграў у «ЛДУ Кіта» (Эквадор) – 1:0.

Гол у «чырвоных д’яблаў» на рахунку Уэйна Руні. Зазначым, што ад 49-й МЮ гуляў удзесяцёх. Чырвоную картку атрымаў сербскі абаронца Неманья Відзіч.

Манкуніянцы стартавалі на турніры з паўфіналу, дзе абыгралі гаспадароў турніру – Гамбу Осаку з лікам 5:3.

Падапечныя сэра Алекса Фергюсана прыляцелі на турнір наймацнейшым складам.

Цяпер МЮ можа лічыцца не толькі наймацнейшым клубам Еўропы, але і свету.

Дарэчы ў 1\8 фіналу "рэдс" будзе супрацьстаяць міланскі "Інтэр", які сёлета ачольвае экс-трэнер "Чэлсі" Жазэ Мурынью.

***

Удзел на турніры ў Японіі азначае, што МЮ прапускае 18-ы тур англійскай прэм’ер-лігі.

Сёння канал «Лад» пакажа ў жывым эфіры матч «Арсенал» – «Ліверпуль».

«Ліверпуль» лідзіруе ў чэмпіянаце Англіі. А партал «Спорт-Сегодня» дасціпна назваў «Арсенал» Робін Гудамі англійскай прэм’ер-лігі: яны, маўляў адбіраюць ачкі ў моцных і дораць іх слабым.

Падапечныя Арсена Венгера выйгралі ўжо ў першым крузе і ў «Чэлсі», і ў МЮ.

Зазначым таксама, што раён «Арсеналу» – гэта раён, дзе знаходзяцца беларускія дамы ў брытанскай сталіцы:
на Пэн Роўд (беларускі дом) ды Мар’ян Хаўс і Скарынаўка ў Фінчлі і. Таму лічыцца, што беларусы Лондана хварэюць за «Арсенал».

Хоць беларусы жывуць і на «Хамерсміт» (а гэта вотчына «Фулхэма»), і ў цэнтры, дзе хварэюць за «Чэлсі».

А эмігранты ХІХ ст., якія ўцякалі з Беларусі, пасля паразаў паўстанняў 1831 г. і 1863 г. сяліліся ў тады яшчэ прадмесці Лондана – Тотэнхэме. Прыкладам, там жыў і настаўнічаў Аляксандр Рыпінскі.

А вось у Ліверпулі, у адрозненне ад Манчэстару, Бірмінгему, Нотінгему, беларускіх арганізацый ніколі не было. Хоць горад быў для беларусаў транзітным.

Карацей! Трансляцыя матчу «Арсенал» – «Ліверпуль» у 17:55.

P.S. Каманды згулялі ўнічыю - 1:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?