Трагедыя здарылася каля выратавальнай станцыі на месцы, дзе Ведрыч упадае ў затоку Дняпра. У 12.57 паступіў сігнал, што двое рыбакоў праваліліся пад лёд.

Ратавальнікі, што аператыўна прыбылі на месца здарэння, здолелі дапамагчы аднаму з іх. На паверхню выцягнулі і другога рыбака, але, на жаль, выратаваць яго жыццё не ўдалося. У момант трагедыі ён быў без выратавальнай камізэлькі. Прычына смерці высвятляецца. Гэта маглі быць як пераахаладжэнне, так і праблемы з сэрцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?