Падчас працы ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук праглядаў газету «Минский листок» (№ 95 ад 16.06.1902).
І вось жа, вочы зачапіліся за маленечкі артыкул у рубрыцы «Телеграммы» пад назвай «Каракас — інсургенты авалодалі Каро».
Там гаворыцца, што «віцэ-прэзідэнт рэспублікі і ўсе вайсковыя сілы ўрада разам с пяццю гарматамі трапілі ў іх рукі. Генерал Матас насоўваецца з усходу на сталіцу, якую можа дасягнуць прыблізна праз два тыдні. Каракас аточаны зграямі рэвалюцыянераў».
А ўжо 21.06.1902 (№ 98) у рубрыцы «Иностранные известия» пад назвай «Венецуэла» паведамлялася, што «Рэвалюцыя ў Венецуэле прымае ўсё больш грозныя памеры. Паўстанцы дзейнічаюць рашуча ды гаспадараць добра ўзброенным войскам 7000 чалавек. У шэрагі інсургентаў уцягваюцца нават дзеці. Прэзыдэнт Кастра мае вялікую патрэбу ва ўзбраенні ды грашах».
Выснова: 117 год таму беларусы чыталі амаль тое ж, што сёння чытаем і мы.