Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заявіў, што датэрміновыя выбары кіраўніка дзяржавы не плануюцца. Здагадкі аб адстаўцы Назарбаева з'явіліся пасля таго, як 4 лютага ён звярнуўся ў Канстытуцыйны савет Казахстана з просьбай удакладніць палажэнне аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў прэзідэнта. 5 лютага ў фэйсбуку апублікавана растлумачэнне Назарбаева ў сувязі з яго зваротам у КС.

Па словах 78-гадовага Назарбаева, дадзены зварот — «абсалютна руціннае пытанне». Яго не раз пыталіся, пры якіх умовах прэзідэнт можа сысці ў адстаўку, паколькі ў казахстанскай канстытуцыі гэта не вызначана, у адрозненне ад асноўных законаў іншых краін.

«У сувязі з тым, што такое пытанне мне задавалі, я папрасіў Канстытуцыйны савет растлумачыць гэта», — заявіў Назарбаеў, адзначыўшы, што «шумець вакол гэтага не варта».

«Вядома, усіх цікавіць, самае цікавае пытанне — выбары, транзіт і гэтак далей. Чытайце канстытуцыю, чытайце законы аб прэзідэнце, там усё дакладна распісана: калі выбары адбываюцца, калі тэрмін праходзіць. Так, у прэзідэнта па канстытуцыі, па законах ёсць права аб'яўляць датэрміновыя выбары, але нам гэта не пагражае. Так што давайце супакоімся і будзем нармальна працаваць», - сказаў на заканчэнне ён.

Назарбаеў кіруе Казахстанам ад 1990 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0