05.02.2019 / 17:46

Беларусы ноччу забылі дзіця ў валынскім лесе 5

Ва ўкраінскую паліцыю ў мінулы чацвер патэлефанаваў грамадзянін Беларусі. Ён паведаміў, што ў лесе падчас прыпынку прапаў іх дванаццацігадовы спадарожнік і прасіў адшукаць яго, піша газета Волинь-нова.

Фота: Укрінформ.

Інцыдэнт адбыўся ўначы, на міжнароднай трасе Брэст — Ковель, паблізу пункта пропуску «Даманава». На месца здарэння адразу ж прыехалі праваахоўнікі.

Як высветлілася, група беларусаў двума аўтамабілямі ехала ва Украіну. Перасякаючы мяжу ў Даманаве, у лесе яны спыніліся па неабходнасці. Прагуляўшыся, рушылі далей. Даехалі да вёскі Капачоўка, што ў Ражышчанскім раёне. І толькі тады ўспомнілі, што з імі едзе дванаццацігадовы хлопчык Рыгор. Але ні ў адной з машын яго не аказалася. Паднялі трывогу. Па дапамогу прыйшлося неадкладна звярнуцца ў Ратнаўскі аддзел паліцыі.

Пошукі паліцэйскіх у той акрузе былі безвыніковымі. Паехалі ў пункт пропуску. Там, у адной з крам, прапажу і знайшлі. Рыгор спакойна стаяў і грэўся, чакаючы, што сваякі ўсё ж такі ўспомняць пра яго. Хлопчык, зразумеўшы, што на начной лясной дарозе застаўся ў адзіноце, сам накіраваўся ў пункт пропуску «Даманава».

0
Жвір / Адказаць
05.02.2019 / 16:55
 Я ж казаў.
1
Вадзім / Адказаць
05.02.2019 / 17:05
Мо па патрэбе, а не па неабходнасьці?
6
Пятрок / Адказаць
05.02.2019 / 20:38
Вінавата якасць і цана ўкраінскай "горілки"і адсутнасць розуму у супляменнікаў.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру