Да вясны 2010 году нямецкая кампанія Ziemann Group збудуе ў Гродне новы бровар.

Гадавая вытворчасць гарадзенскага бровара складзе 400.000 гкл піва ў год з магчымасцю яе павялічэння да 600.000 гкл, паведаміў партал «Піўная справа». Кампанія Ziemann адказвае за пастаўку тэхнічнага абсталявання, яго мантаж і запуск у працу.

Апроч піва ў Гродне будуць разлівацца ліманад і квас. Для іх выпуска будзе выкарыстоўвацца мясцовая сыравіна.

Ziemann Group з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам і пастаўнікам піваварнага абсталявання ў свеце. Фірма была заснаваная ў Штутгарце яшчэ ў 1852 годзе. У 1966 г. кампанія збудавала найбуйнейшы ў свеце піўны бровар у мексіканскім Закатэкасе.

Гарадзенскі піўны завод быў збудаваны ў 1877 г. У 2007 г. прадпрыемства зачыненілі. На яго тэрыторыі на беразе Нёмана плануецца збудаваць музей піва, піўны рэстаран, а таксама забаўляльны комплекс. Новая вытворчасць, верагодней за ўсё, будзе збудаваная на тэрыторыі гарадзенскай свабоднай эканамічнай зоны.

Твой Стыль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0