У месенджары Facebook з'явілася магчымасць выдаляць паведамленні, піша The Verge.

Выдаліць паведамленне можна толькі на працягу 10 хвілін пасля яго адпраўкі. Для гэтага карыстальніку трэба націснуць на паведамленне і выбраць адну з дзвюх опцый — выдаліць для ўсіх ці толькі для сябе. Калі карыстальнік выбірае варыянт выдалення для ўсіх, то паведамленне, якое ён выдаліў, замяняецца тэкстам пра тое, што паведамленне было выдаленае.

Гендырэктар FB Марк Цукерберг карыстаўся падобнай магчымасцю яшчэ да таго, як яна была ўведзена для ўсіх астатніх карыстальнікаў. У красавіку 2018 года крыніцы распавядалі The Verge, што паведамленні, якія яны атрымлівалі ад Цукерберга, знікалі. Facebook патлумачыў гэта мерамі бяспекі з-за магчымасці ўцечак.

У месенджарах Telegram і Whatsapp у карыстальнікаў ёсць магчымасць выдаляць паведамленні. У першым выдаленае паведамленне знікае бясследна, у другім на месцы выдаленага паведамлення застаецца згадка пра тое, што паведамленне было выдаленае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0