05.02.2019 / 21:34

У шэрагу гарадоў краіны кватэры за 2018 год падаражэлі на 10% КАРТА

Сталічны рынак жылля не адзіны, які можа занесці сабе ў актыў мінулы год. У пераважнай большасці гарадоў Беларусі попыт на кватэры быў высокім, а месцамі — рэкордным, піша Realt.by.

Пераважная большасць гарадоў краіны завяршылі год ростам цэн на кватэры. Сярэдні ўзровень цэн паводле рэальных здзелак больш за ўсё падняўся ў сталіцы (+10,6%). 10-працэнтны рост цэн быў таксама адзначаны ў Брэсце, Гомелі і Віцебску, а ў Магілёве і Гродне кватэры падаражэлі ў сярэднім на 7%.

Што да буйных гарадоў, то тут вынікі больш сціплыя. Толькі Барысаву і Наваполацку ўдалося дасягнуць супастаўных з абласнымі цэнтрамі тэмпаў росту (+7-8%). У іншых гарадах кватэры падаражэлі не больш чым на 5%, а ў Лідзе і Салігорску цэны і зусім не змяніліся.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру