Другі саміт паміж кіраўнікамі ЗША і Паўночнай Карэі пройдзе 27-28 лютага ў В'етнаме. Пра гэта ў аўторак заявіў Дональд Трамп, выступаючы са штогадовым зваротам да Кангрэса ЗША.

«Мы працягваем нашы гістарычныя намаганні па дасягненні міру на Карэйскім паўвостраве … Калі б мяне не абралі прэзідэнтам ЗША, думаю, мы б зараз знаходзіліся ў стане вялікай вайны з Паўночнай Карэяй», — сказаў Трамп.

Дональд Трамп і Кім Чэн Ын упершыню сустрэліся ў чэрвені 2018 года ў Сінгапуры — гэта была першая ў гісторыі сустрэча кіраўнікоў ЗША і Паўночнай Карэі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0