kremlin.ru

kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца 13 лютага ў Сочы, паведаміў «Известиям» прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, на парадку будучай сустрэчы - дзейнасць Саюзнай дзяржавы і пытанні двухбаковых адносін. Памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў ахарактарызаваў дыялог паміж краінамі як спакойны. Ён адзначыў, што на папярэдніх перамовах кіраўнікоў Расіі і Беларусі не ўздымалася тэма суверэнітэту рэспублікі - раней Аляксандр Лукашэнка казаў пра свае асцярогі з гэтай нагоды. Са снежня 2018 года гэта будзе ўжо чацвёртая сустрэча двух прэзідэнтаў.

Паводле Пяскова, прэзідэнты абмяркуюць дзейнасць расійска-беларускай рабочай групы, створанай для разгляду інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама спрэчных пытанняў.

На пытанне, ці будуць кіраўнікам дзяржаў на перамовах дакладваць аб дзейнасці рабочай групы, Дзмітрый Пяскоў адказаў: «У тым ліку». З нагоды новай сустрэчы прэзідэнты дамовіліся 31 студзеня ў ходзе тэлефоннай размовы. Як патлумачыў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі, на парадку будучай сустрэчы — дзейнасць Саюзнай дзяржавы і бягучыя пытанні двухбаковых адносін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0