Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам 11-14 лютага наведае з афіцыйным візітам Польшчу. Плануецца, што адбудуцца перагаворы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім.

Праграма візіту абмяркоўвалася ў аўторак на сустрэчы Міхаіла Мясніковіча з паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

У прэс-службе верхняй палаты парламента праінфармавалі, што акрамя сустрэч з прэзідэнтам і прэм'ерам у праграме - перагаворы з маршаламі Сената і Сейма Станіславам Карчэўскім і Маракам Кухцінскім. Пройдзе сустрэча спікера з міністрам замежных спраў Польшчы Яцакам Чапутовічам.

Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч пабывае ў Беластоку, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, кіраўніцтвам Падляшскага ваяводства, наведае Беластоцкі медыцынскі ўніверсітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0