Амерыканскі акцёр Джым Кэры згуляе Воланда ў расійскім мюзікле «Майстар і Маргарыта». Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйнай групе мюзікла «Укантакце».

Адзначаецца, што Кэры «інкогніта» паглядзеў спектакль у студзені. Па словах арганізатараў, акцёр з'яўляецца вялікім прыхільнікам творчасці Міхаіла Булгакава і рускай класічнай літаратуры. Таму ён «з радасцю згадзіўся прыняць удзел у спектаклі».

Арганізатары дадалі, што, паводле задумы пастаноўшчыкаў, у мюзікле з'явіцца новы персанаж — цень Воланда. Яго сыграе афраамерыканскі акцёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0