Святлана Алексіевіч. «У вайны не жаночы твар» — новае выданне
Аповесць. Пераклад з рускай Валянцін Акудовіч. Мінск: Мастацкая літаратура 2019 — 319 с.
Выпуск выдання ажыццёўлены на замову і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі. Выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Кнігай лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» распачынаецца новая выдавецкая серыя «Прэмія»
Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя выдання ў новым перакладзе на беларускую мову. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала твор: скасавала цэнзарскія праўкі, далучыла новыя эпізоды.
«У вайны не жаночы твар» — першая кніга хронікі «Галасы Утопіі». Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны.
Андрэй Горват. «Прэм’ера» — дапоўнены наклад
Аповесць «Прэм'ера» трапіла ў продаж пры канцы снежня 2018 і была хутка раскупленая.
«Прэм'ера» заяўленая як «трагікамедыя у дзвюх частках з антрактам». Яе героі дзейнічаюць не ў вясковых дэкарацыях, як было ў дэбютнай кнізе Горвата «Радзіва Прудок».
Ствараючы іранічную і лірычную «Прэм'еру», аўтар скарыстаўся сваім досведам працы ў Купалаўскім тэатры.
Зміцер Вішнёў. Калі прыглядзецца - Марс сіні: антыраман
Антыраман Змітра Вішнева - гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі - у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, Гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой, цешыцца і плюхаецца ў космасе сваіх пачуццяў.
Набыць новыя выданні можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648