Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» працягвае ладзіць беларускамоўныя вандроўкі па краіне! Мінулая паездка ў гэтым годзе адбылася на Аршаншчыну.

Працяг вандровак — на Гродзеншчыну. Вабіць гэты рэгіён, так.

Усіх ахвотных запрашаюць 16 лютага пазнаёміцца з Бярозаўкай — завітаць на экскурсію на шклозавод «Нёман», з падарункамі ад завода! Пабачыць, як вырабляюць шкляныя рэчы цяпер і якія яны былі раней; акунуцца ў атмасферу мястэчка Жалудок з аглядам Царквы Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Наступным пунктам вандроўкі стане Мураванка, з царквой абарончага тыпу. Далей выдатны экскурсавод Павел Каралёў адправіцца з турыстамі ў Іўе, «мястэчка чатырох культур», «Іўе дэ Жанэйра». Горад маленькі, але поўніцца гісторыяй, дзе суседзяць людзі розных нацый і канфесій — беларусы, палякі, татары, яўрэі… Кожны ахвотны можа наведаць Музей нацыянальных культур.

Стаўце падабайкі, калі таксама збіраецеся паехаць. Пішыце, каб замовіць месцы ва ўтульным экскурсійным аўтобусе, або тэлефануйце:

+375 29 650-61-02 Viber, WhatsApp;

+375 29 765-25-45;

+375 17 222-33-21;

+375 17 222-38-78 (Дзіна).

Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0